Информация

Воспитательное пространство

Родителям

Учительская

СППС информирует

Профориентация

Общественные организации

Пункт коррекционно-педагогической помощи

  • IMG_3258.JPG
  • IMG_3261.JPG
  • IMG_3265.JPG
  • IMG_3267.JPG
  • IMG_3275.JPG
  • IMG_3317.JPG
  • IMG_3321.JPG
  • IMG_3325.JPG
  • IMG_3329.JPG
  • IMG_3331.JPG
  • IMG_3335.JPG

19 мая 2017 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” адбыўся рэспубліканскі семінар “Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства”.  На семінары прысутнічалі госці з устаноў адукацыі розных рэгіёнаў  краіны і прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Булаўкіна Ірына Уладзіміраўна.

У семінары актыўны ўдзел прынялі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Карнілава Вольга Аляксандраўна, Ліпская Людміла Іванаўна, Новікава Алеся Уладзіміраўна і намеснік дырэктара па навучальнай рабоце дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа № 25 г. Магілёва” Шупікава Вольга Мікалаеўна. За тэхнічнае забеспячэнне адказвала Пракопава Надзея Міхайлаўна.

Подробнее...

  • Родная мова

    Клюква - журавіны

     

  • Родная мова

    Шиповник - шыпшына

  • Родная мова

    Анютины глазки - браткі

  • Родная мова

    Ирис - касач

  • Родная мова

    Клубника – клубніцы, трускалкі

  • Родная мова

    Клевер - канюшына

  • Вялікія людзі

    Мікеланджэла

    Італьянскі скульптар, мастак, архітэктар, паэт, мысліцель

  • Вялікія людзі

    Фауст Гётэ

    Goethe Faust Нямецкі паэт, дзяржаўны дзеяч,мысліцель і прыродазнавец

  • Вялікія людзі

    Вальтэр Скот

    Walter Scott сусветна вядомы брытанскі пісьменнік, паэт, гісторык

  • Вялікія людзі

    Андэрсен 

    Поўнае імя :Ханс Крысціян Андэрсен 

    датчанін,казачнiк,празаік і паэт

  • Вялікія людзі

      
    Шоу

    Поўнае імя :Бернард Шоу

    Ірландскі драматург, пісьменнік,  раманіст

  • Вялікія людзі

    Рэмбрант

    Поўнае  імя : Рэмбрант  ван  Рэйн

    Галандскі мастак, жывапісец і гравёр

  • Вялікія людзі

    Бетховен

    Поўнае імя :  Людвіг  Ван  Бетховен

    Нямецкі кампазітар і піяніст

  • Вялікія людзі

    Рэнэ Дэкарт  René Descartes Renatus Cartesius

    Французскі  філосаф, матэматык,  механік, фізік  і фізіёлаг

  • Вялікія людзі

    Альбе́рт Эйнштэ́йн Albert Einstein

    Нямецкі фізік-тэарэтык, адзін з заснавальнікаў сучаснай тэарэтычнай фізікі

  • Вялікія людзі

    Шміт

    Поўнае імя : Пётр Пятровіч Шміт

    Савецкі рэвалюцыйны дзеяч, адзін з кіраўнікоў Севастопальскага паўстання 1905

  • Гарады
    Гарады

    Нясві́ж.Горад у Мінскай вобласці Беларусі на рацэ Уша.

  • Гарады
    Гарады

    Целяха́ны.Гарадскі пасёлак у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі на Агінскім канале.

  • Гарады
    Гарады

    Смаляві́чы. Горад у Беларусі  на рацэ Плісе.

  • Гарады
    Гарады

    Міё́ры.Горад у Віцебскай вобласці Беларусі, размешчаны ў 190 км на захад ад Віцебска на беразе возера Міёрскае.

  • Гарады
    Гарады

    Ньюрк.Найбуйнейшы горад ЗША. Размешчаны на беразе Атлантычнага акіяна ў паўднёва-ўсходняй частцы штата Нью-Ёрк.

  • Гарады
    Гарады

    Лос-А́нджэлес.Горад у ЗША на поўдні штата Каліфорнія, які знаходзіцца на беразе Ціхага акіяна.

  • Гарады
    Гарады

    Чарні́гаў. Горад на поўначы Украіны, адміністрацыйны цэнтр Чарнігаўскай вобласці. Самы паўночны абласны цэнтр Украіны. Гістарычны цэнтр левабярэжнай Украіны, адзін з найбуйнейшых гарадоў Старажытнарускай дзяржавы. 

  • Гарады
    Гарады

      Адэса. Горад на поўдні Украіны

  • Гарады
    Гарады

    Ме́ккаСвяшчэнны горад мусульман. Горад у заходняй Саудаўскай Аравіі, каля 100 км ад Чырвонага мора.

  • Гарады
    Гарады

    Санкт-Пецярбу́рг. Горад, размешчаны на паўночным-захадзе Расійскай Федэрацыі, на ўзбярэжжы Фінскага заліва і ў вусці ракі Нявы.

  • Гарады
    Гарады

    То́кiа. Сталіца Японіі. Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы вострава Хансю, на раўніне Канта ў бухце Такійскага заліва Ціхага акіяна.

  • Гарады
    Гарады

    Сан-Францы́ска.Горад у штаце Каліфорнія, названы ў гонар каталіцкага святога Францішка Асізскага. 

  • Гарады
    Гарады

    Рыа-дэ-Жане́йра. Горад у Бразіліі. Размешчаны на беразе заліва Гуанабара Атлантычнага акіяна.

  • Гарады
    Гарады

    Ерэва́н. Cталіца і найбуйнейшы па колькасці насельніцтва і плошчы горад Арменіі, адзін з самых старажытных гарадоў свету.

Парады тым, хто хоча размаўляць па-беларуску

1. Пазбаўцеся страхаў

Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

2. Папаўняйце свой слоўнікавы запас, чытаючы кнігі, беларускамоўныя сайты і газеты; гледзячы агучаныя па-беларуску фільмы; слухаючы беларускамоўную музыку; усталюйце на камп’ютары праграмы з беларускім інтэрфейсам; выбірайце беларускую мову, карыстаючыся банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.

3. Пішыце па-беларуску

Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Вашы знаёмыя пачнуць звыкацца да вас – беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.

4. Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў

Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-руску.

5. Наведвайце беларускамоўныя мерапрыемствы

Чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Яшчэ адзін спосаб – вандроўкі з беларускамоўнымі экскурсаводамі і краязнаўцамі.

6. Пачніце ўжываць мову ў побыце

Спачатку ў сям’і, потым на працы – у звыклых вам асяродках. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа ,  каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.

7. Пазнаёмцеся з дасведчанымі носьбітамі мовы

Патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым маўленні і лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце яго тлумачыць незразумелыя словы.

Юбілейныя даты на 2017/2018 вуч.гг.

 Юбілейныя даты верасня

3 – 90 год з дня нараджэння Алеся Адамовіча (1927-1994), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўцы

17  – 105 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка (1912 -1995), Народнага паэта Беларусі

 Юбілейныя даты кастрычніка

7 –  85 год з дня нараджэння Івана Пташнікава (1932 -1916), пісьменніка  Беларусі

 Юбілейныя даты лістапада

3 – 135 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа (1882-1956), Народнага паэта Беларусі

4  – 130 год з дня нараджэння Цішкі Гартнага (1887-1937), грамадскага дзеяча, гісторыка, публіцыста

 Юбілейныя даты снежня

22 – 95 год з дня нараджэння Алены Васілевіч (1922), паэткі Беларусі

 Юбілейныя даты студзеня

1 – 80 гадоў з дня нараджэння Дануты Бічэль-Загнетавай (1938), беларускай паэткі

 Юбілейныя даты лютага

2 – 180 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага  (1838-1864), рэвалюцыянера-публіцыста, мысліцеля, паэта

4 – 210 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884), паэта, драматурга, тэатральнага дзяча, асветніка

18 – 125 гадоў з дня нараджэння Максіма Гарэцкага (1893-1938), пісьменніка, публіцыста, перакладчыка

 Юбілейныя даты сакавіка

22 – 75 год з часу знішчэння в. Хатынь (1943 г., Лагойскі раен)

 Юбілейныя даты траўня

10 — 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра (1883 - 1971), пісьменніка Беларусі

31 – 70 гадоў з дня нараджэння Святланы Алексіевіч (1948), пісьменніцы, лаурэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Ці ведаеце вы, якія незвычайныя помнікі ёсць на Беларусі? Прадстаўляем ТОП-10 незвычайных помнікаў Беларусі. Многія з іх вы можаце ўбачыць на сайце www.ng.by.

  1. Помнік бабру ў Бабруйску.
  2. Помнік літары “ў” у Полацку.
  3. Помнік астраному ў Магілёве.
  4. Помнік жабе-падарожніцы ў Гродне.
  5. Помнік яйку ў Салігорску.
  6. Помнік вераб’ю ў Баранавічах.
  7. Помнік паштальёну ў Мінску.
  8. Помнік агурку ў Шклове.
  9. Помнік ліхтаршчыку ў Брэсце.
  10. Помнік згушчанаму малаку ў Рагачове.

Падумайце, які помнік вы хацелі б бачыць на сваёй вуліцы. Апішыце яго