Информация

Воспитательное пространство

Родителям

Учительская

СППС информирует

Профориентация

Общественные организации

Пункт коррекционно-педагогической помощи

Прайдзі тэст Янка Купала. Жыццёвы і творчы шлях


135-гадовы юбілей нацыянальных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне і за яе межамі. Літаратурна-мастацкая спадчына беларускіх песняроў – велікае нацыянальнае багацце. Сёння творы Купалы і Коласа, як і ў папярэднія дзесяцігоддзі, шырока вядомы чытачам. Яны прыцягваюць чытацкую ўвагу глыбінёй думкі, праўдзівым адлюстраваннем жыцця, шчырым праяўленнем любові да чалавека, роднай старонкі, Бацькаўшчыны.

Электронная выстава да 135-годдзя з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі «Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа»

10 фактаў з жыцця Янкі Купалы

1. Янка Купала – сапраўднае імя Іван Дамінікавіч Луцэвіч, нарадзіўся  25 чэрвеня 1882 года ў вёсцы Вязынка (цяпер Мінская вобласць). Узяў такі псеўданім, бо дата нараджэння супадала з народным святам Купала. 

2. Адным са знакамітых вершаў паэта «Хлопчык і лётчык» зачытваўся будучы касманаўт Юрый Гагарын, у тыя гады зусім маленькі хлопчык. Яго калегі, касманаўты Уладзімір Кавалёнак і Пётр Клімук бралі з сабой у космас кнігі Купалы. 

3. Паэт вельмі любіў гуляць у шахматы. Каб мець магчымасць гуляць, ён абмяняў свае асабістыя рэчы на шахматны столік. Часта яго супернікам бываў Якуб Колас.

4. Любіў, калі  ўголас чыталі яго творы. Асабліва, калі гэта рабілі юныя паэткі. 

5. Першыя творы Купалы — некалькі лірычных вершаў на польскай мове, апублікаваны ў 1903-1904 гадах у часопісе «Зерне» пад псеўданімам «К-а». Першы верш на беларускай мове — «Мая доля». 

6. Вуліцы Янкі Купалы ёсць у многіх гарадах Беларусі (Брэст, Гомель, Мінск і інш.), Расіі (Валгаград, Казань, Іркуцк, Ніжні Ноўгарад і інш.) і Украіны (Кіеў, Луцк, Львоў і інш.). Акрамя таго, у Гродне ёсць праспект Янкі Купалы, у Гомелі размешчаны сквер Янкі Купалы. У ізраільскім горадзе Ашдодзе з 2012 года ёсць плошча Янкі Купалы. У Гданьску (Польшча) ёсць вуліца Янкі Купалы. 

7. Пры першай сустрэчы паэт не спадабаўся сваёй будучай жонцы - Уладзіславе Станкевіч. Яна ведала чатыры мовы, танцавала ў тэатры, любіла спяваць. Маці Уладзіславы была францужанка Эмілія Манэ, сваячка знакамітага мастака-імпрэсіяніста Манэ. Адукаваная жанчына прыбыла ў Беларусь з Парыжа, каб выкладаць французскую мову. Вядома, што яна вучыла французскай мове знакамітага рэвалюцыянера Фелікса Дзяржынскага. У Беларусі Эмілія выйшла замуж за Франца Станкевіча, ляснічага Ашмянскага павета. Апошнія гады жыцця Эмілія жыла ў сям'і дачкі  Янкі Купалы. 

8. Паэт вельмі любіў адпачываць на моры ў Грузіі. Адтуль ён прывозіў марскія камяні і рассыпаў іх дзе-небудзь у кабінеце. Ён любіў, узяўшы іх у рукі, сядзець у любімым крэсле і ўспамінаць час адпачынку. Сябрам ён казаў, што «гэта маё маленькае мора». 

9. Янка Купала быў сапраўдным дэндзі. Ён насіў элегантныя класічныя касцюмы, заўсёды быў пры гальштуку і з кіем. Янка Купала лічыў, што кій надае стылю дадатковую вытанчанасць. 

10. Вялікі беларускі паэт пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску, побач з магілкай маці. Яго творы не забытыя, наадварот, з кожным днём у  іх становіцца ўсё больш і больш прыхільнікаў.

  1. Па гарызанталі. Жанр твора “Бандароўна”.
  2. Імя Янкі Купалы.
  3. Род заняткаў бацькі Янкі Купалы.
  4. Назва твора, з якога ўзяты радкі:

Паміж пустак, балот беларускай зямлі,

На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,

Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі,-

Ўдзірванелы курган векавечны.

  1. Назва першага верша Купалы.
  2. Пры пастаноўцы “Паўлінкі” студэнтамі Беларускага навукова -літаратурнага гуртка ў Пецярбургу ролю Паўлінкі выконвала Паліна …
  3. У 1914-1915 гг. Купала працаваў у газеце “Наша ніва”. Кім?

    Подробнее...

Паўлінка. Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы